«И кричали враги потрясенные: - Может, русские заколдованы? Их сожжешь огнем, а они живут. Их сразишь мечом, а они живут. Их пронзишь стрелой, а они живут. Их убьешь сто раз, а они живут, а они живут и сражаются».
Рыцарства ўсё сышлося слаўнае залатое
Да князя Радзівіла ў Селішча Ямское
Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца
Кроў ужо
маскавітаў струмянём ліецца
Тры пасткі па ўзьлесьсі ворагі прыхавалі
Скеміўшы тое ліцьвіны з коней пасьсядалі
Ворагаў у засадах, гэтых ды парубілі
Як сьвіней калолі, у балоце тапілі.
Але ж наперад паімчаў, гуф літоўскі лепшы
Трапіў у пастку да стральцоў, да стральцоў пярвейшых
Дружныя залпы стральцы, па ліцьвінах пусьцілі
Потым нашых вершнікаў на канях парубілі.
Палеглі слаўны рыцары, Зянкевіч ды Ціхінскі
Быў жа яшчэ забіты там, рыцар Ян Тымінскі
Ўсе яны служылі ў Ёрдановай роце
Доўг свой Айчыне аддалі рыцарскі ў годнай цноце
Многія князя рыцары праз ворага падманы
Зьведалі ран крывавых, цяжкія мелі раны.
Ды Радзівіла слугі, раны ператрывалі
За кроў забітых ліцьвінаў ворага пакаралі
Шмат хто у бітве з ворагаў там галавы пазбыўся
Ці пад ударам дзіды навек угаманіўся
Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа
Там жа вязалі у палон
маскаля ліхога.
Гетман аплакаў палеглых, годна іх пахаваўшы
Славу героям навякі, гонар ім абяцаўшы
Рыцараў ды герояў, войска суправаджала,
Славаю іх апошні шлях годна аздабляла.
Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці
Прагне ў сечы лютай зноў
маскоўца спаткаці.
+@>
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C